Скрын-шот з тэлеграм-канала прэс-службы МУС.

51-гадовая маладзечанка абразіла камандзіра АМАП Балабу, паведамляе прэс-служба МУС.

Па інфармацыі прэс-службы, на жанчыну выйшлі супрацоўнікі мінскага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС. Маладзечанка нібыта пакінула ў тэлеграм-канале негатыўныя водгукі пад фотаздымкам камандзіра мінскага АМАП.

На жанчыну ўзбудзілі крымінальную справу па факце абразы прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса). Максімальная санкцыя па артыкуле — пазбаўленне волі на тэрмін да трох год.

Жанчына не трапляла ў поле зроку сілавікоў, беспрацоўная.