Матч «Маладзечна» — «Крупкі». Фота Андрэя РАГІНСКАГА.

2 чэрвеня ў трэцім туры другой лігі маладзечанскія футбалісты згулялі супраць «Крупак».

Маладзечанцы перамаглі з буйным лікам — 14:0.

Галы забівалі: Сяргей Тарчыла (5 галоў), Мікіта Мятліцкі (4 галы), Дзмітры Сярогін (4 галы), Раман Вінцукоўскі (1 гол).

Гэта ўжо другая перамога ў ФК «Маладзечна» ў чэмпіянаце другой лігі. У другім туры маладзечанскія футбалісты перамаглі дзяржынскае «Адзінства» 7:1. Нагадаем, што матч першага тура «Маладзечна» прапусціў, бо каманда сапернікаў — «Беразіно» — не прыехала на сустрэчу. Гэтая гульня адбудзецца пазней у гэтым сезоне.

Пакуль што «Маладзечна» знаходзіцца на чацвёртым месцы ў турнірай табліцы ў Мінскай вобласці (Поўнач).

— Было бачна, што каманда была слабей на ўзровень. Першы тайм пратрымаліся, як змаглі. Пад канец ужо ў другім тайме замены асвяжылі і панакідвалі. Мы нашмат мацней, я думаю, ва ўсім чэмпіянаце. Мы будзем бароцца за першыя месцы і за выхад у першую лігу, — расказаў Дзмітры Сярогін.

6 чэрвеня маладзечанцы згуляюць супраць чэрвеньскага «Коласа».