Фота gidpokraske.ru.

Пра гэта расказала дырэктар Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

– Пленэр стаў ужо традыцыйным. Рассылаем Палажэнне па школах Вілейкі і раёна і запрашаем юных мастакоў да ўдзелу. Цяпер праходзіць завочны этап пленэра – дзеці працуюць у сябе, на месцах. Пасля будзе вочны этап. У рамках яго мы сустрэненмся і зладзім экскурсію па памятных месцах Вілейшчыны. Наведаем партызанскую базу ў Лясках, з’ездзім да помніка Нікадзіму Сілівановічу, – паведаміла дырэктар.

У сёлетнім пленэры ўдзельнічае 28 чалавек. Урачыстае закрыццё з выставай карцін зладзяць 17 чэрвеня.

Даведка «РГ»

Нікадзім Сілівановіч (1834 – 1918 ці 1919) – беларускі і расійскі мастак, акадэмік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе пісаў партрэты. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму атрымаў званне класнага мастака трэцяй ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака другой ступені, а пасля – першай. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу. Карціны мастака знаходзяцца па ўсім свеце. Толькі адна з іх — «Салдат з хлопчыкам» — у Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі.

• Текст доступен на языке: Русский