Раскопкі на Вілейшчыне. Фота з архіва "РГ".

Ад 8 па 30 ліпеня плануюць сумесную археалагічную экспедыцыю Міжнароднага дзяржаўнага экалагічнага інстытута імя Сахарава, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. Дзейнасць экспедыцыі будзе скіравана на даследаванні селішча і могільніка Гуры Вілейскага раёна (другая палова І тысячагоддзя нашай эры).

Апошні раз тут капалі ў 1971 годзе, паведамляюць арганізатары. У дадатак, плануюцца даследаванні могільніка Камена ў тым жа раёне, які датуецца канцом І тысячагоддзя нашай эры – 12 стагоддзе.

Кіраўнікі – Мікалай Плавінскі і Вікторыя Макоўская.

Удзельнікаў чакае:

  • Жыццё ў кэмпінгу на беразе ракі Сэрвач;
  • Сняданкі, абеды і вячэры, прыгатаваныя на вогнішчы;
  • Інтэнсіўныя раскопкі курганчыкаў ,насыпаных са слою селішча – знаходкі могуць быць паўсюль.

Хутка з’явіцца гугл-форма для рэгістрацыі ўдзельнікаў.