На месцы здарэння. Фота МНС.

2 чэрвеня ў 18.08 выратавальнікам Мядзельшчыны паведамілі пра пажар у вёсцы Брылі Нарацкага сельсавета.

Калі спецыялісты прыехалі на месца пажару, убачылі, што з-пад даху аднапавярховага драўлянага дома ідзе дым.

Калі пачаўся пажар, 94-гадовая гаспадыня была ў доме. Да прыбыцця падраздзяленняў МНС сусед вывеў пенсіянерку на двор. Жанчына не пацярпела.

Дом, з якога выратавалі пенсіянерку. Фота МНС.

Як стала вядома, пажар заўважылі суседзі. Жанчына, якая жыве побач, выйшла на ганак свайго дома і ўбачыла, што з-пад даху суседняга дома ідзе дым. Яна паклікала на дапамогу суседа, які выратаваў пенсіянерку.

Пасля пажару. Фота МНС.

Гаспадыню дома перадалі брыгадзе хуткай медыцынскай дапамогі і шпіталізавалі для агляду. Прычыну пажару высвятляюць. Агонь пашкодзіў пасцель і частку сцяны, паведамілі ва Упраўленні МНС па Мінскай вобласці.

• Текст доступен на языке: Русский