Фота mirishop.ru.

Нацыянальны каардынатар Мэтаў ўстойлівага развіцця і старшыня ЮНІСЕФ у Беларусі Таня Радачай перадала пульсаксіметры вілейскім медыкам, паведамляюць ва Упраўленні аховы здароўя Мінаблвыканкама.

1 чэрвеня яна наведала Вілейку ў межах Міжнароднага дня абароны дзяцей разам з начальнікам Галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі МЗС Ірынай Вялічка.

Падчас візіту яны сустрэліся з калектывам і адміністрацыяй Вілейскай ЦРБ і перадалі галоўнаму доктару Ірыне Макаравай 50 пульсаксіметраў – медыцынскіх прабораў, якія вызначаюць ўзровень насычанасці крыві кіслародам.

• Текст доступен на языке: Русский