Чытачы «Рэгіянальнай газеты» звярнуліся ў рэдакцыю з праблемай на ходніку ля Чырвонага касцёла ў Маладзечне больш за тыдзень з’явілася яма.

Чытачы кажуць, што пакуль камунальныя службы не выправілі праблему. Час ад часу мінакі робяць імправізаваны знак «Стоп!» з галінак дрэў.