belnovosti.by

Падатковая інспекцыя паведамляе, што ў электронным асабістым кабінеце з’явіўся новы электронны сэрвіс «Звесткі аб транспартных сродках».

У ім утрымліваецца інфармацыя пра марку, мадэль, тып, год выпуску, рэгістрацыйны знак, дату пастаноўкі на ўлік у ДАІ МУС, дату зняцця з уліку ў ДАІ МУС транспартных сродкаў, зарэгістраваных за грамадзянінам. Пры гэтым звесткі адлюстраваныя ў дачыненні да транспартных сродкаў, выпушчаных пачынаючы ад 1992 года і зарэгістраваных за фiзiчнай асобай у ДАІ МУС па стане на 1 студзеня.

Калі плацельшчык заўважыў у сваім асабістым кабінеце неадпаведнасць або адсутнасць звестак пра транспартныя сродкі, то для ўдакладнення інфармацыі неабходна звяртацца ў рэгістрацыйнае падраздзяленне ДАІ МУС.

Увайсці ў асабісты кабінет можна з дапамогай індывідуальнага логіна і пароля, якія прысвойваюць падатковыя органы. За рэгістрацыяй у асабісты кабінет можна звярнуцца ў любую бліжэйшую падатковую інспекцыю незалежна ад месца пражывання або рэгістрацыі ў якасці плацельшчыка. З сабой трэба мець толькі пашпарт.