Фота Настассі УТКІНАЙ.

Раніцай 31 мая ў гарадскім парку Ашмянаў мінакі ўбачылі раскіданыя чырвоныя і зялёныя сцягі з паламанымі дрэўкамі. Усяго каля 50 штук. Тады па факце хуліганства следчыя пачалі крымінальную справу, а аператыўнікі за некалькі дзён знайшлі датычных да выхадцы.

Высветлілася, што двое жыхароў Ашмянаў,28 і 32 гадоў у парку ўбачылі дэкаратыўныя канструкцыі, з якіх сталі выдзіраць сцягі, ламаць і кідаць іх на зямлю.

Дзеянням маладых людзей далі прававую ацэнку – яны прызнаныя падазраванымі па крымінальнай справе.

Шкода гарадской гаспадарцы склала больш за 370 рублёў.

Па версіі следства, фігуранты былі нецвярозыя.

• Текст доступен на языке: Русский