Ілюстрацыйнае фота пораха. Паводле zbroya.info.

Смаргонскі суд асудзіў мужчыну на пяць год абмежавання волі за захоўванне пораху, паведамляе прэс-служба Гродзенскага абласнога суда.

У 2009 годзе абвінавачваемы меў дазвол на захоўванне і нашэнне зброі. У тым годзе ў адным з дамоў у вёсцы на Смаргоншчыне ён знайшоў у канапе 4 металічныя ёмістасці, у якіх знаходзілася не менш за 211,31 грамаў бездымнага пораху. Пасля мужчына незаконна купіў дзве ёмістасці з 400 грамамі бездымнага пораху.

Порах мужчына храніў у сябе ад 2013 да 2021 года, у гэтым час ён быў пазбаўлены дазвола на захоўванне і нашэнне зброі. У яго знайшлі 6 металічных ёмістасцей з 399,53 грамамі пораха.

Абвінавачваемы цалкам прызнаў віну.

25 мая суд Смаргонскага раёна пастанавіў прызнаць смаргонца вінаватым у незаконным набыцці і захоўванні выбуховых рэчаваў, якое здзейснена паўторна. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе дамашняй «хіміі» на пяць год без штрафа.

Дарэчы, мужчына раней быў судзімы па гэтам жа артыкуле.