Фота teris.com.

Пра тое, што ў Вілейскай ЦРБ вакцынуюць расійскай і кітайскай вакцынай, карэспандэнту расказала загадчыца паліклінікі Таццяна Рамера. 

– Абедзьве вакцыны аднолькавыя па паказаннях. Імі прышчапляюць людзей, старэйшых за 18 год без вострых захворванняў і без абвастрэння хранічных. Абодва прэпараты – двухфазавыя: адразу уводзіцца адна доза, а другая – не раней, чым праз 21 дзень. Калі чалавек раптам захварэў у гэты час, другі ўкол можна перанесці максімум на два месяцы, – расказала доктар.

Па яе назіраннях, пабочных эфектаў ні пасля адной вакцыны, ні пасля другой практычна не заўважалі.

– Так, у чалавека можа падняцца тэмпература. Але гэта хутчэй не пабочны эфект, а нармальная рэакцыя імуннай сістэмы на вакцынацыю, – адзначыла Таццяна Аляксандраўна.

Па яе словах, кітайская вакцына ў параўнанні з расійскай больш зручная для медыкаў. Кітайская захоўваецца пры тэмпературы да плюс 8, расійская – да мінус 18. Таму прэпарат з Кітаю зручней перавозіць і выкарыстоўваць.

– Якую вакцыну выбраць, вырашае пацыент. Магчыма ён больш давярае пэўнаму вытворцу, – падсумавала Таццяна Рамера.

• Текст доступен на языке: Русский