Скрадзенае аўто. Фота УУС Мінаблвыканкама.

Днямі ў Маладзечанскі РАУС звярнуўся 56-гадовы жыхар сталіцы, уладальнік класічнай «тройкі»- ВАЗ-2103 1980 года выпуску. Мужчына распавёў, што ўначы з двара прыватнага дома ў Беразінскім, угналі адноўленыя да «ідэалу» зялёныя «Жыгулі». На месца здарэння неадкладна прыбыла следча-аператыўная група.

Як аказалася, заяўнік вяртае да жыцця старыя аўто і калекцыянуе іх. На лецішчы мужчына арганізаваў экспазіцыю рэтрааўтамабіляў – пад навесам ў яго было прыпаркавана чатыры рарытэтных ўзору маркі ВАЗ, «Масквіч» і «Мэрсэдэс». Аднак раніцай аўтааматар недалічыўся аднаго экспаната і паведаміў пра гэта ў міліцыю. Па словах гаспадара, машына была не зачыненая, паліўны бак запоўнены, а дакументы ляжалі ўнутры.

Па гарачых слядах усталявалі падазраванага. Ім аказаўся беспрацоўны 22-гадовы жыхар суседняй вёскі Белыя. Сышчыкі высветлілі меркаваны маршрут руху «Жыгулёў». Спачатку фігурант ехаў па Маладзечанскім і Валожынскім раёне а пасля апынуўся ў Мінску. фінішавалі ў сталіцы. Выкрадзены аўтамабіль знайшлі ў раёне Чэрвеньскага рынку. У Валожынскім раёне фігурант на «Жыгулях» учыніў ДТЗ, заехаўшы ў плот прыватнага дома, і з’ехаў.

Падазраванага затрымалі на наступны дзень дома. Малады чалавек не стаў адмаўляць сваёй датычнасьці да паездак на чужой рэтра-машыне і прызнаўся ў зробленым. Фігурант растлумачыў, што напярэдадні інцыдэнту ўжываў спіртное ў гасцях у прыяцеля, дзе ім захацелася атрымаць зарад адрэналіну, скончыўшы застолле паездкай. Транспарт вырашыў запазычыць у Бярэзінскім. Ён яшчэ да гэтага запрыкмеціў там экспазіцыю адноўленых аўто. Мужчына, будучы дасведчаным у падобных справах, завёў «тройку» без ключа і паехаў. Калі акумулятар разрадзіўся і машына «закіпела», кіроўца кінуў скрадзены аўтамабіль і схаваўся.

У цяперашні час падазраваны ў ІЧУ. Яго дзеянням далі правававую ацэнку. Дарэчы, на злачынства грамадзянін адважыўся праз дзесяць дзён пасля абвяшчэння прысуду: за крадзяжы з аўтамабіляў вяскоўцу прызначылі пакаранне ў выглядзе 1,5 года абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

• Текст доступен на языке: Русский