Фота unian.net.

У сувязі з тым, што ў Літву цераз мяжу з Беларуссю трапляе ўсё больш нелегальных мігрантаў, разглядаецца магчымасць прыцягнуць да аховы мяжы войска, супрацоўнікаў памежнага камітэту Еўрасаюза і стралкоў, заявіў кіраўнік Службы аховы мяжы Літвы Рустамас Любаевас, піша Delfi.

Ён сказаў, што з рэзерву памежнікаў ужо «актыўна размяшчаюцца сілы» на тых участках, дзе адбываецца больш за ўсё парушэнняў. Таксама літоўскім памежнікам пачала дапамагаць Служба грамадскай бяспекі, плануюць далучыць стралкоў.

Ад 1 ліпеня літоўска-беларускую мяжу пачнуць ахоўваць і памежнікі Еўрасаюза.

• Текст доступен на языке: Русский