Фота Pikabu.

Смяротны пажар здарыўся сёння ноччу. Выратавальнікам пра яго паведамілі каля трох гадзін.

Гарэла кватэра на другім паверсе двухпавярховага шасцікватэрнага жылога дома на вуліцы Падлеснай.

На пажары выратавальнікі знайшлі труп 61-гадовага мужчыны, які там жыў. Прычыну гібелі і пажару высвятляюць, паведамляюць у прэс-службе МНС.