Марка, прысвечаная даце 17 верасня 1939 года.

Указ падпісаны Лукашэнкам. Дзень будзе адзначацца 17 верасня. Выхадным гэты дзень не будзе.

«Выбар даты падкрэслівае пераемнасць пакаленняў, непахіснасць і самадастатковасць беларускай нацыі і дзяржаўнасці», — паведамляе  тэлеграм-канал Пул Першага.

17 верасня 1939 года пачаўся «вызваленчы паход» Чырвонай Арміі, у выніку якога Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, а польская дзяржава канчаткова ліквідаваная.

• Текст доступен на языке: Русский