Цяпер на будоўлі школы. Фота Аксаны Ярашонак.

Каля будынка пачатковай школы-садка, што плануюць здаць сёлета, ужо кладуць тратуарную плітку.

Сам будынак пакуль яшчэ не скончылі, але ад 1 верасня плануюць арганізаваць навучанне ў пачатковых класах. Як паведамлялася раней, дакументы ў новую школу прымаюць ад 1 чэрвеня.

Нагадаем, што будаваць школу пачалі летась у верасні. У новым вучэбна-педагагічным комплексе будзе 150 месцаў для дашкольнікаў і 321 – для малодшых школьнікаў.

• Текст доступен на языке: Русский