«Рэгіянальная газета» – адзінае беларускамоўнае недзяржаўнае выданне Павілля. Да 25 чэрвеня вы можаце падпісацца на наша папяровае выданне на другое паўгоддзе. І вось пяць прычын, чаму варта гэта зрабіць:

1.) Менавіта падпіска можа забяспечыць сталае існаванне газеты, яе развіццё, упэўненасць у заўтрашнім дні і якасць. Цана індывідуальнай падпіскі на месяц – 5,50 рублёў. Мы вельмі ўдзячныя кожнаму, хто ашчаджае гэтую суму на падтрыманне прэсы, якой вы давяраеце.

Менавіта дзякуючы вам мы зможам працягваць працу.

2.) Наша газета – выдатны падарунак тым, хто знаходзіцца ў месцах, дзе складана знайсці аб’ектыўную інфармацыю. Вы можаце аформіць падпіску на любога чалавека, чый паштовы адрас ведаеце. Мы ўпэўненыя, што гэты падарунак будзе вельмі дарэчы.

3.) Газета – выдатная магчымасць падцягнуць беларускую мову, калі вы хацелі б валодаць ёй свабадней. Мы стараемся пісаць так, нібыта размаўляем з вамі.

4.) Кожны нумар мы друкуем артыкулы на гістарычную тэму. Гэта могуць быць сапраўдныя адкрыцці пра тое, што адбывалася на зямлі, па якой вы штодзень ходзіце.

5.) Мы вельмі зацікаўленыя ў тым, каб наша супольнасць развівалася самым лепшым чынам з усіх магчымых. Таму звяртаем увагу чытачоў на падзеі, якія лічым важнымі і знаёмім з героямі, пра якіх, на нашу думку, важна ведаць.

Падпісацца на газету можна нават з тэлефона. Як гэта зрабіць, чытайце па спасылцы.

Падпіска

• Текст доступен на языке: Русский