Фота televid.by

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю пашырае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на сацыяльна значныя тавары, паведамляе БелТА.

Гэта прадугледжана пастановай ведамства ад 1 чэрвеня №40 «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары», паведамляе БЕЛТА.

«На фоне росту сусветных цэн на прадукты назіраецца паскарэнне гадавога прыросту спажывецкіх цэнаў у Беларусі. Па дадзеных ФАО, прырост сусветных цэн на прадукты харчавання ў цэлым у маі 2021 года ў гадавым вымярэньні паскорыўся да 37,5% (28,7% у красавіку), у тым ліку прырост цэн на мяса склаў 8,3%, малако – 25,9%, збожжавыя культуры – 34,5%, алей – 120,9%. Па дадзеных Сусветнага банка, у маі цэны на каву ў гадавым паказчыку выраслі да 24,4%, чай – да 75,5%, пальмавы алей – у два разы», – адзначылі ў МАРГ.

У сувязі з гэтым МАРГ прыняў пастанову ад 1 чэрвеня №40 «Аб рэгуляванні цэн на сацыяльна значныя тавары». Дакументам прадугледжана збліжэнне пералікаў тавараў, на якія ажыццяўляецца цэнавае рэгуляванне ў адпаведнасці з пастановай урада ад 23 лютага №100 «Аб часовых мерах па стабілізацыі цэн на сацыяльна значныя тавары першай неабходнасці». Пастановай ўводзіць рэгуляванне цэн на шэраг прадуктаў: крупу пярловую, субпрадукты мясныя харчовыя, каўбасу паўвэнджаную, варана-вэнджаную, ялавічыну тушаную кансерваваную, свініну тушаную кансерваваную, рыбу жывую, рыбу марожаную (філе і разабраную), маргарын, часнок, перац салодкі, каву растваральную, чай чорны, соль павараную харчовую.

Таксама дакумент прадугледжвае змяненне падыходаў да рэгулявання цэн у частцы ўстанаўлення максімальнага памеру надбаўкі імпарцёра, аптовай надбаўкі, гандлёвай надбаўкі (з улікам аптовай надбаўкі) не вышэй за 25% на сыр, муку пшанічную, сухія макаронныя вырабы, кансервы з рыбы, рыс, крупы манныя, крупы прасяныя, шматкі аўсяныя, бульбу і свежую гародніну (буракі, моркву, капусту белакачаную, цыбулю рэпчатую, агуркі, памідоры), яблыкі.

Акрамя таго пастановай ўдакладняюцца падыходы да рэгулявання цэн на дзіцячае харчаванне.

Пастанова ўступіць у сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.