Выратванне. Фота з суполкі "Анёла" ў ВК.

Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МНС. У 15.20 стала вядома пра знікненне 82-гадовай жанчыны ў лесе каля вёскі Альжуткі Будслаўскага сельсавета.

Па інфармацыі валанцёраў пошукава-выратавальнага атрада «Анёл», жанчына – мясцовая жыхарка. Яна мела праблемы з памяццю. З дома пайшла ў невядомым кірунку ў прамежку ад пяці да васьмі раніцы.

Зніклую жанчыну выратавальнікі знайшлі ў лесе ў 22.04. Ёй аказалі першую дапамогу.

 

• Текст доступен на языке: Русский