Машына пасля тушэння. Фота забяспечанае Дыянай Жалязняк.

7 чэрвеня ў курортным пасёлку Нарач загарэўся аўтамабіль. Пра гэта выратавальнікам паведамілі ў 19.24. 

Калі спецыялісты прыехалі на месца салон машыны «БМВ-530» быў задымлены. выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне.

Агонь паспеў пашкодзіць багажнік. Прычыну пажару высвятляюць, расказала карэспандэнту старшы інспектар сектара ўзаемадзеяння з грамадскасцю цэнтра бяспекі жыццядзейнасці і ўзаемадзеяння з грамадскасцю Мінскага абласнога апраўлення МНС Дыяна Жалязняк.