Фота zclub-caspian.ru.

На працягу 2020/2021 навучальнага года на Міншчыне ладзілі трэвэл-праект, удзельнікамі якога сталі сямейныя калектывы навучэнцаў пры інфармацыйна-метадычнай падтрымцы педагогаў устаноў адукацыі.

У рамках праекта навучэнцы ладзілі сямейныя экспедыцыі, турпаходы, ездзілі на экскурсіі, запаўнялі дзённікі вандроўніка, удзельнічалі ў стварэнні сямейных творчых прац.

У намінацыі «Альбом вандроўніка» ў катэгорыі «Фотанататкі» дыплом першай ступені заваявала Яна Пятніцкая, навучэнка дзясятага Вілейскай гімназіі No 1 «Логас», паведамляюць у аддзеле адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

Кіраўнікі Алена Пятніцкая – педагог-псіхолаг і Аксана Максімовіч – намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце.

• Текст доступен на языке: Русский