На Нацыянальным прававым партале апублікаваны закон «Аб змене кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці». Tut.by выбраў галоўнае.

Законам уведзена крымінальная адказнасць:

— за экстрэмізм: стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і ўдзел у ім, падрыхтоўку да ўдзелу, фінансаванне такой дзейнасці і садзейнічанне ёй;

— за неаднаразовае парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.

— за незаконныя збор і распаўсюджванне асабістых дадзеных.

Больш жорсткай будзе адказнасць:

— за забойства супрацоўніка міліцыі або вайскоўца;

— за гвалт альбо пагрозу ў дачыненні да сілавікоў і суддзяў;

— за супраціў супрацоўнікам міліцыі;

— за публічную абразу прадстаўніка ўлады;

— за арганізацыю беспарадкаў альбо ўдзел у іх;

— за публічныя заклікі да правядзення несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў;

— за наўмыснае блакаванне дарог, што пацягнула вялікую шкоду.

Таксама павялічаны тэрміны за ўхіленне ад выплаты падаткаў: да сямі гадоў за злачынства, якое прычыніла шкоду ў буйным памеры (было да трох гадоў), да 12 гадоў — у асабліва буйным (было да сямі).

• Текст доступен на языке: Русский