На раённым выпускным у Маладзечне. Фота Аксаны Ярашонак.

Заўтра ў Вілейцы і Маладзечне правядуць раённыя выпускныя. У сувязі з гэтым перакрыюць рух на некаторых вуліцах, распавялі карэспандэнту ў аддзелах ДАІ.

Па інфармацыі інспектара па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяны Галуза, папярэдне пачатак шэсця выпускнікоў у горадзе прызначаны на 19:40. Вуліцы будуць перакрываць паэтапна:

Таміліна да перасячэння з Вялікім Гасцінцам, далей – Вялікі Гасцінец да скрыжавання з вуліцай  Хмяльніцкага і вуліца Віленская да перасячэння з Вуліцай Валынца (скрыжаванне бярозка)

Заканчэнне плануецца прыблізна да 20.30 – пасля праходжання калон.

Па інфармацыі дзяржаўтаінспектара Вілейскай ДАІ Генадзя Сяськова, у Вілейцы каля 18.00 перакрыюць плошчу Свабоды, дзе будуць збірацца выпускнікі.

Падчас святочнага шэсця будзе перакрытая вуліца 17 Верасня.

ДАІ Вілейкі і Маладзечна просяць кіроўцаў планаваць маршрут з улікам гэтай інфармацыі.

Самым складаным было вызначыцца з прафесіяй. Пра што расказваюць выпускнікі

У рэгіёне сёлета 1760 юнакоў і дзяўчат заканчваюць 11 класаў. Раённыя выпускныя будуць не ва ўсіх