Суд Мінскага раёна асудзіў маладзечанку на 1 год і 6 месяцаў дамашняй «хіміі» за абразу суддзі.

8 чэрвеня суд Мінскага раёна разглядзеў крымінальную справу маладзечанкі, якую абвінавачвалі ў абразе суддзі. Згодна з матэрыяламі справы, абвінавачваемая мела намер на публічную абразу суддзі ў сувязі з ажыццяўленнем правасуддзя. Жанчына размясціла ў тэлеграм-чаце каментарый абразлівага характару з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.

Абвінавачваемая цалкам прызнала віну. Жанчыне прысудзілі 1 год і 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую калонію (дамашняя «хімія»).

Чытайце яшчэ: Маладзечанка абразіла суддзю, якая асудзіла яе за мітынг на 20 базавых. Супраць жанчыны завялі крымінальную справу