Фота забяспечана Маладзечанскім АУСТ.

Дзяржаўнае аб’яднанне «Беларуская чыгунка» ва ўзаемадзеянні з Маладзечанскім АУСТ і ДАІ Маладзечанскага РАУС сёння правялі акцыю.

Яе прымеркавалі да Міжнароднага дня бяспекі на чыгуначных пераездах. Праводзілі на пераездах па вуліцы Гарадоцкай і Машэрава–Лібава-Роменская.

Кіроўцы могуць перасякаць чыгуначныя пуці толькі па чыгуначных пераездах, саступаючы дарогу чыгуначнаму транспартнаму сродку.

Пры пад’ездзе да чыгуначнага пераезду кіроўца абавязаны пераканацца ў адсутнасці надыходзячага чыгуначнага транспартнага сродку і кіравацца ўказаннямі дзяжурнага па пераездзе, патрабаваннямі святлафораў, дарожных знакаў, дарожнай разметкі, становішчам шлагбаума і гукавым сігналам.

Забараняецца выязджаць на чыгуначны пераезд:

  • пры закрытым або падчас закрыцця шлагбаўма незалежна ад сігналу святлафора;
  • пры забараняльным сігнале святлафора незалежна ад наяўнасці і становішча шлагбаума;
  • пры забараняльным сігнале дзяжурнага па чыгуначным пераездзе (дзяжурны звернуты да кіроўцы грудзьмі або спіной з паднятым над галавой ліхтаром, які выпраменьвае чырвонае святло, або сцяжком чырвонага колеру, альбо з выцягнутымі ў бок рукамі);
  • калі за чыгуначным пераездам утварыўся затор, які вымусіць кіроўцу спыніцца на чыгуначным пераездзе;
  • калі да чыгуначнага пераезду ў межах бачнасці набліжаецца чыгуначны транспартны сродак;
  • аб’язджаць з выездам на сустрэчную паласу руху транспартныя сродкі, што стаяць перад чыгуначным пераездам;
  • самавольна адкрываць шлагбаўм.

За парушэнне правілаў праезду чыгуначнага пераезду кіроўцы могуць быць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 18.10 КаАП. Санкцыя артыкула прадугледжвае штраф у памеры ад двух да чатырох базавых велічынь.