Фота teris.com.

Кабінет трансфузіялагічнай дапамогі Вілейскай ЦРБ запрашае ахвотных паўдзельнічаць у Дні донара 1 ліпеня з 9.30 да 12.00, які пройдзе ў Вілейскай паліклініцы па адрасе Маркава, 27, у актавай зале на другім паверсе.

Кроў будзе браць выяздная брыгада РНПЦ трансфузіялогіі і медыцынскіх біятэхналогій з Мінска на платнай аснове, паведамляюць у ЦРБ.

Папярэдні запіс – у кабінеце трансфузіялагічнай дапамогі штодня з 8.00 да 16.00 акрамя суботы, нядзелі і святочных дзён пры наяўнасці пашпарта альбо іншага дакумента, які пацвярджае асобу, ваеннага білета. Кабінет знаходзіцца на першым паверсе хірургічнага корпуса. Тэлефон (8 01771) 3-48-30.