Фота flo.discus-club.ru.

Са студзеня па чэрвень праходзіў абласны этап рэспубліканскага дыстанцыйнага конкурсу па інтэр’ерным дызайне «Зялёны дом».

Конкурс праводзіўся для таго, каб фарміраваць у навучэнцаў экалагічную культуру праз стварэнне і рэалізацыю праектаў па інтэр’ерныым фітадызайне і пакаёвым кветкаводстве.

Удзельнічаць маглі навучэнцы школ і гімназій, а таксама ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ад 10 да 16 гадоў.

Сярод пераможцаў ёсць і навучэнцы Вілейскага раёна. Так, дыпломам другой ступені ў намінацыі «Пакаёвыя расліны ў інтэр’еры» адзначылі працу вучаніцы чацвёртага класа пачатковай СШ №6. Яны Шчарбаковай, кіраўнік – настаўніца музыкі М. В. Ліпавецкая.

Дыпломам другой ступені ў намінацыі «Фларыстычная праца ў інтэр’еры» ўзнагародзілі Радзівона Арцішэўскага, навучэнца дзявятага класа Стешыцкага вучэбна-педагагічнага комплекса. Кіраўнік – настаўніца пачатковых класаў Н. В. Арцішэўская, паведамляюць ва ўпраўленні адукацыі, спорту і турызму Вілейскага райвыканкама.

• Текст доступен на языке: Русский