Фота liveinternet.ru.

У пятніцу ноччу месцамі, а днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы, паведамляе Белгідрамет.

Удзень пры навальніцах месцамі моцныя дажджы, магчымы град.

Вецер паўночны ўмераны. Ноччу +10..+16°С, днём + 21..+ 27°С.

У суботу, 12 чэрвеня, днём таксама кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні, паўднёва-заходні. Ноччу +10..+15°С, днём + 22..+28°С.

У нядзелю стане крыху халадней: пачне паступаць няўстойлівая паветраная маса са Скандынавіі. На большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцамі навальніцы. Днём + 18..+24°С.

• Текст доступен на языке: Русский