Гурман у судзе.

У палітзняволенага з Маладзечна Вадзіма Гурмана нарадзіліся дачка і сын.

Маці Вадзіма Вольга расказала, што хлопчыка назвалі Давідам, а дзяўчынку Евай.

Падчас апошняга слова Гурман заявіў, што яго дзяўчына Віялета цяжарная. Нагадаем, Вадзіма Гурмана асудзілі на тры з паловай гады калоніі па падзеях 9 жніўня. Нібыта маладзечанец падбухторваў натоўп да дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, і пагражаў гвалтам супрацоўнікам Маладзечанскага РАУС.