На Брадвеі.

Сёння ўвечары ў Маладзечне адкрыюць Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі. Але ўжо цяпер ў цэнтры горада вельмі шматлюдна.

Фотамоманты фестываляў розных гадоў – на агароджы гарадскога парка.

Працуюць шматлікія фотазоны, на плошчы рэпеціруе аркестр, праганяючы музычныя творы па некалькі разоў. Таксама на плошчы, а яшчэ ўздоўж усяго Брадвея размясціліся кампазіцыі, якія прадстаўляюць розныя вобласці і раёны Беларусі.

У некалькіх месцах адразу спяваюць і танчаць, а мімы фатаграфуюцца з ахвотнымі. На агароджы парка вісяць вялізныя фотаздымкі з момантамі гісторыі фестывалю.

А па горадзе прахаджваюцца людзі ў вышыванках і чуецца беларуская мова.

Мы падгледзелі, што можна ўбачыць і набыць ужо цяпер.

У салоне Міхала Клеафаса.
Дырыжор узвышаўся над усімі.

На фестываль завітаў калектыў з Бабруйска.
У парку.

Адна з фотазон у парку.

Фота Аксаны Ярашонак.

• Текст доступен на языке: Русский