Фота euroradio.fm.

Старшакласнікі гэтым летам адпачнуць і атрымаюць новыя веды, творчыя і практычныя навыкі, сацыяльны вопыт у профільных лагерах, арганізаваных Мінскім абласным інстытутам развіцця адукацыі, паведамілі БЕЛТА ў гэтай установе. Два летнікі будуць працаваць у Вілейцы і ў Маладзечне.

Так, у Маладзечанскай санаторнай школе-інтэрнаце дзеці ўдасканальваюць англійскую і нямецкую мовы. Беларускай і рускай мовамі і літаратурай будуць займацца ў Вілейскім дзяржаўным каледжы.

• Текст доступен на языке: Русский