Той самы фотаздымак, які размешчаны сёння на банеры ла парка. Фота Валянціны Садоўскай адлічбаваў Яўген Стэльмах.

У рамках Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі зладзілі арт-праект «Фестывальны шлях». На агароджы гарадскога парка ўздоўж Вялікага Гасцінца можна пабачыць фотаздымкі фестывалю розных гадоў.

Фота, пра якое ідзе гаворка, у левым верхнім куце.

У кутку на адным з банераў, прысвечаным фестывалю 1993 года – маладзечанцы Уладзімір і Марыя Садоўскія. А за імі мантуюць сцэну першага фестывалю. Мы знайшлі хлопчыка з таго фотаздымка і пагутарылі з ім. Сёння Уладзімір – пісьменнік, краязнаўца, экскурсавод, інжынер, муж і бацька.

– На фота я і мая сястра Марыя летам 1993 года разам з сяброўкай мамы. Мне – тут шэсць гадоў, сястры – чатыры. Фота рабіла наша мама Валянціна Садоўская. Адлічбаваў здымак фатограф Яўген Стэльмах. Ён казаў мне, што возьме фота для фестывалю. Аднак пра тое, што яно размешчанае на агароджы парка, я не ведаў. Эпізадычна пямятаю сябе гадоў з трох. Але той першы фестваль чамусьці не запомніўся. Больш познія памятаю, – адзначыў Уладзімір.

Песні пра Маладзечна

Рэпетыцыі, выставы, гандаль. У Маладзечне пачынаецца Нацыянальны фестываль беларускай песні і паэзіі (Фота)

Як праходзіў першы фестваль «Маладзечна-93». Прыгадваюць яго ўдзельнікі і параўноўваюць са святам апошніх год. 

 

• Текст доступен на языке: Русский