На месцы здарэння. фота забяспечанае Дыянай Галуза.

Смяротная аварыя здарылася сёння ноччу на Маладзечаншчыне. Пра яе мы пісалі раней, а цяпер атрымалі падрабязнасці ад ДАІ. 

– 12 чэрвеня, ноччу, у 3.35 33-гадовы матацыкліст, жыхар Чысці, на «Сузукі Катана» ехаў па 67 кіламетры аўтадарогі Мінск-Маладзечна-Нарач у кірунку Мінска. Каля павароту на вёску Татаршчына Маладзечанскага раёна мужчына наехаў на лася, які выйшаў на дарогу. Лось загінуў. А кіроўца атрымаў траўмы, ад якіх памёр на месцы ДТЗ, – расказала карэспандэнту інспектар па адміністрацыйнай практыцы АДАІ Маладзечна Дыяна Галуза.

Матэрыялы праверкі – у Маладзечанскім раённым аддзеле Следчага камітэта.

ДАІ Маладзечна нагадвае кіроўцам пра выкананне правілаў пры кіраванні матацыклам і пра захаванне хуткаснага рэжыму.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Дыянай Галуза.

• Текст доступен на языке: Русский