У рамках прафілактычнай акцыі «Колаў менш небяспекі больш», АДАІ Маладзечанскага РАУС правёў акцыю конкурс «Юны матацыкліст». 12 чэрвеня 16 навучэнцаў ДБеразінскага аграрна-тэхнічнага прафліцэя прыбылі на здачу тэарэтычнай часткі ў міжраённае рэгістрацыйнага-экзаменацыйнае аддзяленне (МРЭА) ДАІ  Маладзечанскага РАУС.

У ліцэі працуе аб’яднанне па інтарэсах  «Юны матацыкліст » пад кіраўніцтвам Леаніда Цімоніна. Ён тут выкладае ПДР каля 15 гадоў. На працягу навучальнага года 23 навучэнцы наведвалі тэарэтычныя і практычныя заняткі. Яны вывучалі правілы дарожнага руху, тэхнічныя аспекты мотатэхнікі, тэхніку кіравання. 16 з якіх прыехалі выпрабаваць свае сілы.

Тэарэтычную часткі здало 11 чалавек і яны ж былі дапушчаныя да практычнай часткі, якую прымалі ў аўташколе ДТСААФ. Ад  2015 ліцэй супрацоўнічае з ДТСААФ і ДАІ для арганізаванай здачы на катэгорыю А1.

Падчас практычнай часткі экзамену навучэнцам неабходна было выканаць шэраг элементаў і не дапусціць памылак. Восем чалавек здалі практычную частку і атрымалі пасведчанні кіроўцы.

Начальнік АДАІ Маладзечанскага РАУС вызначыш лепшага «Юнага матацыкліста».  Ім стаў Раман Высочына. Хлопцу ўручылі дыплом за выдатныя веды тэарэтычнай часткі і ўпэўненае кіраванне матацыклам.

У сувязі з нядаўняй гібеллю матацыкліста не варта забываць пра бяспеку.

Варта памятаць наступныя правілы:

Будзьце ў шлеме

Ён неабходны як вам, так і вашым пасажырам. Правярайце, каб шлем быў надзейна замацаваны на галаве. Пераканайцеся, што шлем адпавядае нормам бяспекі. Калі ён не мае ўбудаванага візара, апранайце акуляры для абароны вачэй ад бруду, смецця і насякомых.

Носіце ахоўную адзежу

Носіце мотаэкіпіроўку, якая максімальна закрывае цела. Пальчаткі абароняць вашы рукі ад каменьчыкаў, якія вылятаюць з-пад колаў. Мотаботы будуць абараняць вашы ногі ад траўмаў і не дазволяць ім слізгаць. Палепшыце сваю бачнасць для навакольных транспартных сродкаў, выкарыстоўваючы святлоадбівальныя элементы ў вопратцы.

Блізкае святло фар для вашай бяспекі

Блізкае святло фар павінна быць уключанае ўдзень, бо гэта дапаможа іншым удзельнікам дарожнага руху загадзя вас заўважыць, асабліва гэта тычыцца ва ўмовах недастатковай бачнасці.

Спыняйцеся асцярожна

Заўсёды націскайце пярэдні і задні тормаз адначасова. Кантралюйце высілкі, каб не заблакаваць колы і пазбегнуць магчымага заносу вашага матацыкла.

Будзьце ўважлівыя на скрыжаваннях

Доля аварый з удзелам матацыклістаў адбываецца, калі аўтамабіль паварочвае на скрыжаванні налева, напярэймы матацыклу. Пад’язджаючы да скрыжавання будзьце вельмі ўважлівыя, збаўце хуткасць. Не спыняйцеся рэзка, лепш, адзін ці два разы пакажыце транспарту, які едзе ззаду, што вы запавольваецеся або спыняецеся. Пераканайцеся, што вы бачныя машынам па абодва бакі ад вас

Пры абгоне будзьце ўважлівыя

Перш чым абагнаць іншы транспартны сродак, пераканайцеся, што матацыкл знаходзіцца ў левай частцы паласы, на бяспечнай адлегласці ад іншых удзельнікаў дарожнага руху. Не паскарайцеся, калі іншы транспартны сродак ўжо пайшоў на абгон.

Трымаеце дыстанцыю і выконвайце хуткасны рэжым

Трымаеце бяспечную дыстанцыю паміж транспартнымі сродкамі, якія рухаюцца спераду і ззаду вас. Залатое правіла: дыстанцыя у метрах павінна адпавядаць вашай хуткасці ў кіламетрах у гадзіну. Сачыце за магчымымі выбоінамі або смеццем на дарозе. Кантралюйце дарожную сітуацыю наперадзе, па баках, і ззаду ў люстэрках.

Сачыце за іншымі кіроўцамі

Не ездзіце за адкрытымі грузавікамі і легкавымі аўтамабілямі з багажом, замацаваным звонку: на даху ці ў прычэпе. Калі груз адляціць – гэта можа быць фатальным для вас.

Пазбягайце язды ў дождж

Па мокрай дарозе пажадана ехаць на палову павольней, чым вы звычайна ездзіце па сухой дарозе. Хуткасць мае вырашальнае значэнне для двухколавых транспартных сродкаў. Калі вам усё ж  неабходна ехаць у дождж, збаўце хуткасць.

Ніколі не ездзіце бок аб бок з іншым матацыклам і з іншымі байкерамі па адной паласе

Гэта абмяжуе або зробіць немагчымым манеўраваць пры небяспецы на дарозе. Напрыклад, калі з’явяцца ямы, смецце або раптоўна выедзе перад вамі машына.

Праходзіце павароты асцярожна

Пасля скрыжаванняў павароты з’яўляюцца найбольш небяспечнымі месцамі.

Ваш фізічны стан

Калі вы стаміліся, не выспаліся – выключыце паездку, бо у выпадку непрадбачаных сітуацый на дарозе, ваша рэакцыя і ўвага могуць вас падвесці.

Бяспека язды на матацыкле залежыць ад вадзіцельскага майстэрства, умення пазбягаць аварыйных сітуацый, здольнасці адразу знайсці правільны выхад, калі такая сітуацыя ўсё ж паўстала.

ДАІ настойліва рэкамендуе кіроўцам механічных двухколавых транспартных сродкаў выконваць Правілы дарожнага руху, жадае бяспечнага шляху і спадарожнага ветру.

Фота забяспечаныя Дыянай Галуза. 

• Текст доступен на языке: Русский