Фота Аксаны Ярашонак.

Субота цешыла сонцам і цяплом, а вось у нядзелю надвор’е ў рэгіёне значна змянілася: пайшлі працяглыя дажджы, стала халадней. Якога надвор’я чакаць ад наступнага тыдня, паведамляе pogoda.by.

У панядзелак, 14 чэрвеня, дождж магчымы раніцай. Удзень – да +18..+20, паўночны, часам парывісты вецер.

У аўторак, 15 чэрвеня, ноччу +10..+12, удзень – да +22. Дождж магчымы ўвечары. Вецер заходні і паўночна-заходні.

У сераду ноччу +13..+15, днём – да +20. Раніцай – дождж, вецер – паўночны.

У чацвер +11..+13 ноччу, удзень – да +22. Без ападкаў, слабы вецер пераменных напрамкаў.

У пятніцу ноччу +12..+14, удзень – да +25 і таксама без дажджоў.

• Текст доступен на языке: Русский