Леанід Левановіч. Фота "Народнай волі".

Пра смерць сябра арганізацыі паведамляе Саюз беларускіх пісьменнікаў.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Клеявічы Касцюковіцкага раёна ў 1938 годзе. Вучыўся ў Магілёўскім культасветвучылішчы, на журфаку БДУ, працаваў у рэспубліканскіх газетах, літаратурных часопісах, на тэлебачанні, у выдавецтве  «Мастацкая літаратура». Член Саюза пісьменнікаў СССР ад 1975.

Друкаваўся ад 1955 года. Аўтар кніг нарысаў «Гаспадар зямлі» (1971), «Зялёны трохкутнік» (1973), зборнікаў аповесцей і апавяданняў «Мадонна з кветкаю» (1976), «Якар надзеі» (1979), зборніка публіцыстыкі «Хлеб і мужнасць» (1987). П

У цыкле раманаў-хронік пра пасляваенную вёску «Шчыглы» (1986), «Паводка сярод зімы» (1989), «Дзікая ружа» (1993), «Сіняе лета» (1998) імкненне паказаць народную душу, жыццястрйкасць беларускай нацыі, матывы дома і сям’і, працягу роду. Аўтар кнігі «Вяртанне ў радыяцыю» (1997). Працаваў і як драматург.

Да апошняга часу Леанід Кірэевіч жыў у вёсцы Пятрылава Хаценчыцкага сельсавета, займаўся пчалярствам. Неаднаразова бываў на сустрэчах з вучнямі ў Ільянскай школе імя Грымаця.

Калектыў «Рэгіянальнай газеты» выказвае спачуванне родным і блізкім Леаніда Кірэевіча з прычыны яго смерці.

• Текст доступен на языке: Русский