12 чэрвеня ў 13.39 паведамілі пра пажар у Чысцінскім сельскім савеце ў вёсцы Асавец па вуліцы Гомельскай.

Па прыездзе падраздзяленняў ўстанавілі, што гарыць будаўнічы вагончык.  У выніку пажару вагончык знішчаны цалкам. Прычыну высвятляюць, расказалі ў ГРАНС Маладзечна.

МНС папярэджвае: прычынай многіх надзвычайных сітуацый з’яўляецца безадказнасць чалавека і невыкананне правілаў пажарнай бяспекі. Не грэбуйце жыццёва важнымі правіламі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх. У выпадку пажару і іншых надзвычайных сітуацый неадкладна тэлефануйце па тэлефонах 101 ці 112, не забываючы назваць адрас і месца здарэння.

Фотаздымкі з месца здарэння забяспечаныя Валянцінай Сопат. 

• Текст доступен на языке: Русский