Фота Настассі Уткінай.

На Ашмяншчыне мужчына спрабаваў сябе падпаліць, паведамляе прэс-служба МНС.

14 чэрвеня каля 11:46 выратавальнікам паступіла паведамленне аб спробе суіцыду. Здарэнне адбылося ў вёсцы Гарэцкаўшчына Ашмянскага раёна. На тэрыторыі прыватнай уласнасці мужчына абліўся бензінам і падпаліў сябе.

Мужчыне 54 гады, ён беспрацоўны.

Яго шпіталізавалі з апёкамі.