Вольга Баяровіч. Фота ostrovets.by.

У Астравецкім райвыканкаме пасаду начальніка сектара культуры заняла Вольга Баяровіч, паведамляе ostrovets.by.

Вольга Баяровіч нарадзілася ў 1985 годзе. Вучылася ў Лідскім дзяржаўным педагагічным каледжы, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы.

Ад 2004 года працавала ў Рымдзюнскай сярэдняй школе, затым ў школе ў Ашмянах і гімназіі ў Гродне.

Ад 2012 года — намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці яслей-сада «Дубок» у Астраўцы. У 2017 годзе стала дырэктарам іншага яслей-сада. У чэрвені 2020 года Баяровіч стала галоўным спецыялістам аддзела адукацыі Астравецкага райвыканкама.

7 чэрвеня 2021 года Баяровіч прызначылі на пасаду начальніка сектара культуры Астравецкага райвыканкама.