Зыгмунт МІнейка. Фота з вікіпедыі.

15 чэрвеня 1863 года, падчас паўстання Кастуся Каліноўскага ў Ашмянскім павеце  расейскія войскі разбілі атрад паўстанцкага камандзіра, ураджэнца Ашмяншчыны Зыгмунта Мінейкі.

Бітва з расійскімі войскамі адбылася ў сённяшнім Іўеўскім раёне. Самога Мінейку схапілі і засудзілі на 12 гадоў сібірскай катаргі, але ён уцёк за мяжу і праз нейкі час узяў удзел у вайне Грэцыі з Турэччынай за востраў Крыт, за што атрымаў званне ганаровага грамадзяніна Грэцыі.

Першы раз пасля ўцёкаў з Сібіры наведаў радзіму ў 1911 годзе. Тут сустрэўся з Пілсудскім і атрымаў узнагароды за ўдзел у паўстанні.

Памёр у Афінах у 1925 годзе.

 

• Текст доступен на языке: Русский