Фота habr.com.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні Падзякі 30 прадстаўнікам розных галін дзейнасці. Сярод узнагароджаных ёсць доктар з Маладзечна. 

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у аказанне медыцынскай дапамогі насельніцтву, забеспячэнне ўстойлівага санітарна-эпідэміялагічнага дабрабыту падзяку атрымала доктар-афтальмолаг паліклінікі №1 Маладзечна Марыя Шакура.

• Текст доступен на языке: Русский