Фота Настассі УТКІНАЙ.

У Жодзішках, што на Смаргоншчыне, непаўнагадовы хлопец сарваў дзяржаўны сцяг з будынку і кінуў яго на зямлю, паведамляе «Светлы шлях» са спасылкай на інфармацыю Смаргонскага РАУС.

Па інфармацыі Смаргонскага РАУС у аграгарадку Жодзішкі хтосьці сарваў чырвона-зялёны дзяржаўны сцяг Беларусі. Сцяг быў замацаваны на сцяне будынку. Сцяг кінулі на зямлю.

Пасля сілавікі высветлілі, што гэта наўмысна зрабіў непаўнагадовы мясцовы жыхар.