60-гадовы жыхар Маладзечна ў адным з дыскаунтэраў на вуліцы Міру знайшоў кашалёк, забыты кімсьці на стале каля кантрольных вагаў. Мужчына вырашыў забраць знаходку з сабой.

Увечары таго ж Маладзечанскі РАУС з заявай пра знікненне кашалька звярнулася 65-гадовая гараджанка. Пенсіянерка расказала, што на выхадзе з крамы выпадкова забылася кашалёк, у якім было амаль 240 рублёў, банкаўскія і зніжкавы карты.

Пасля вывучэння запісаў камер відэаназірання стала зразумела, што пакінуты кошелёк прыхапіў адзін з пакупнікоў крамы. Сышчыкі ўсталявалі яго асобу. Гэта быў раней несудзімы 60-гадовы маладзечанец, які жыве недалёка ад крамы.

Міліцыянерам мужчына патлумачыў свой учынак проста, маўляў, нарэшце яму ўсміхнулася фартуна. Грошы ён забраў сабе, а кашалёк, пакінуўшы ў ім пяць рублёў, прынёс дадому. Жонцы мужчына распавёў гісторыю, што кашалёк знайшоў на вуліцы. Партманэ закінулі ў скрыню ў найбліжэйшай пошце. Фігурант прызнаўся, што прысвоеныя грошы патраціў на куплю спіртнога.

Следчыя далі прававую ацэнку дзеянням падазронага. Узбудзілі крымінальную справу па артыкуле «Крадзеж».

Міліцыя рэкамендуе: не варта прысвойваць знойдзенае – завалоданне любой знаходкай у грамадскім месцы караецца. Калі вы знайшлі рэч ва ўстанове або арганізацыі, то паведаміце пра гэта работнікам адміністрацыі альбо патэлефануйце ў міліцыю. Калі чужую маёмасць знайшлі ў грамадскім транспарце, аддайце кіроўцу. Грамадзяне, якія знаходзяць рэчы, нярэдка лічаць, што могуць карыстацца імі па сваім меркаванні, аднак у выніку становяцца фігурантамі крымінальных спраў.

• Текст доступен на языке: Русский