У Маладзечанскім раёне праходзяць рэйдавыя мерапрыемствы МНС сумесна з РАУС, упраўленнем па адукацыі і АСВОД. Галоўная мэта – фарміраванне ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці па прафілактыцы і папярэджанні небяспечных сітуацый, гібелі і траўматызму ад іх людзей на вадаёмах летам.

На гэты раз начальнік інспекцыі па справах непаўналетніх Маладзечанскага РАУС Аляксей Посах, старшыня Маладзечанскай раённай АСВОД Анатоль Пяцюшык, галоўны спецыяліст сектара арганізацыі функцыянавання дзяржаўнай сістэмы па папярэджанні і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароны Маладзечанскага ГРАНС Сяргей Палітыка, начальнік упраўлення па адукацыі Маладзечанскага райвыканкама камітэта Іна Драпеза наведалі вадаёмы ў Маладзечанскім раёне.

У ходзе рэйду ўдзельнікі вучылі адпачывальнікаў асновам бяспекі жыццядзейнасці: праводзілі тлумачальныя гутаркі, раздавалі наглядную прадукцыю.

Дарослым настойліва рэкамендавалі не заходзіць у ваду ў стане алкагольнага ап’янення, а таксама пастаянна кантраляваць знаходжанне дзяцей у вадзе. Дзецям раілі далёка не заплываць, не ныраць, не дурэць у вадзе.

Калі заўважалі дзяцей на вадаёмах без суправаджэння дарослых, адразу ж паведамлялі бацькам.

Бо менавіта без кантролю дарослых на канікулах з дзецьмі здараецца шмат няшчасных выпадкаў.

• Текст доступен на языке: Русский