Ад 17 да 19 чэрвеня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Пасажыр», паведамляе маладзечанскае АУСТ.

Чыгунка – зона павышанай небяспекі. Каб не здарылася няшчасце, трымайцеся меры бяспекі:

  • пераходзьце чыгунку толькі ва ўстаноўленых месцах па пешаходных насцілах,
  • пераканайцеся, што не набліжаецца цягнік,
  • не падлазьце пад вагоны і не пералазьце аўтасчэпкі,
  • не дазваляйце дзецям гуляць на чыгуначных пуцях і каля чыгуначнага палатна,
  • звяртайце ўвагу на гукавую і светлавую сігналізацыю аб набліжэнні цягніка на станцыях і прыпыначных пунктах,
  • не пераходзьце чыгуначныя пуці ў навушніках.

На электрафікаваных участках нельга падымацца на кантактныя апоры і дах рухомага састава.