На месцы здарэння. Фота РАУС Маладзечна.

У Красным нецвярозы падчас сваркі шпурнуў у жонку кухонны нож. Але ён трапіў у сцяну. 33-гадовага мужчыну затрымалі і змясцілі ў ІЧУ.

У дзень інцыдэнту сям’я была ў гасцях, дзе мужчына ўжываў спіртныя напоі. Вярнуўшыся дадому бліжэй да паўночы, гаспадару хацелася працягу застолля – ён учыніў скандал з жонкай, бо тая была супраць. Жанчына звярнулася ў міліцыю і папрасіла уціхамірыць мужа, які, па словах жанчыны, падняў на яе руку.

На сямейны скандал аператыўна прыбыў участковы інспектар. Гаспадар, сапраўды, быў нецвярозы і паводзіў сябе агрэсіўна. На кухні міліцыянер ўбачыў нож, які тырчыць у сцяне і зразумеў, што жанчына хавае падрабязнасці таго, што здарылася.

Як аказалася, у ходзе канфлікту мужчына схапіў кухонны нож і з размаху кінуў яго ў жонку, якая сядзела каля сцяны. Нож праляцеў у некалькіх сантыметрах ад правага вуха пацярпелай і уваткнуўся ў сцяну ззаду. На гэтым скандаліст не супакоіўся і працягваў буяніць, выказваючы ў адрас жонкі пагрозы.

Дэбашыра затрымалі і даставілі ў райаддзел міліцыі. Свой учынак ён патлумачыў тым, што хацеў папалохаць жонку. Па факце сямейнага скандалу мужчыну прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці, а за пагрозу фізічнай расправы ён стаў фігурантам крымінальнай справы па артыкуле 186 КК Рэспублікі Беларусь «Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці», санкцыя артыкула прадугледжвае да двух гадоў пазбаўлення волі.

Вярнуўшыся дадому пасля разгляду адміністрацыйнай справы, мужчына той жа ноччу зноў быў дастаўлены ў міліцыю за чарговы сямейна-бытавой скандал. У арганізме парушальніка, як было  1,4 праміле алкаголю. Цяпер за паўторнае адміністрацыйнае правапарушэнне яму можа пагражаць больш суровае пакаранне.