Пасля здарэння.

Сёння каля 13.00 ў вёсцы Бараўцы, што на Вілейшчыне, трапіў пад колы непаўнагадовы раварыст.

Дзіця ехала па дарозе «Бараўцы-Урэчча» і выехала далей за метр ад правага краю праезнай часткі на паласу сустрэчнага руху.

Там васьмігадовы раварыст сутыкнуўся з «Аўдзі-80», кіроўца якой рухаўся ў спадарожным кірунку. Дзіця – у бальніцы з цялеснымі пашкоджаннямі. Па факце ДТЗ праводзяць праверку.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу кіроўцаў быць вельмі ўважлівымі пры праездзе населеных пунктаў. Таксама, каб пазбегнуць падобных здарэнняў звяртаем увагу на тое, што раварыстам, якія не дасягнулі 14 гадоў катэгарычна забараняецца знаходзіцца на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых.