Фота прадастаўленае Маладзечанскім АУСТ.

Маладзечанскае АУСТ шукае рукзак цёмна-сіняга колеру з чырвонымі ўстаўкамі.

У ім знаходзіліся дзве звязкі ключоў па пяць штук, акуляры ў аправе ружовага колеру, футляр для акуляраў чырвона-ружова-сіняга колеру, падзарадная прылада да мабільнага тэлефона чорнага колеру, салатавая расчоска, шоўкавая шыйная хустка тыгровай расфарбоўкі, пяць батарэеек, лекі, прадукты.

Рукзак гаспадыня забыла ў трэцім вагоне электычкі №6109 «Мінск-Маладзечна» 24 мая.

Калі вам вядома пра месца знаходжання рукзака, калі ласка, паведаміце пра гэта на нумар (8-0176) 74-23-57, (8-029) 140-64-39, 765-14-39.