Падчас адкрыцця летніка.

14 чэрвеня ўрачыста адкрылі профільны аздараўленчы летнік з кругласутачным знаходжаннем дзяцей «Юны выратавальнік і юны інспектар руху». Летнік будзе працаваць да 20 чэрвеня.

На базе Маладзечанскай санаторнай школы- інтэрната ў рамках рэспубліканскай акцыі «Выбар лета. Выдатна! ЗдОрава! Карысна! Дружна!» дзеці сістэматызуюць веды аб правілах бяспечных паводзін і здаровым ладзе жыцця.

На кожны дзень знаходжання распрацаваны план мерапрыемстваў. Супрацоўнікі ДАІ і МНС падрыхтавалі рознабаковыя пазнавальныя і развіваючыя заняткі.

• Текст доступен на языке: Русский