Ілюстрацыйнае фота 1yar.tv.

У Беларусі павялічылі нормы расходаў на харчаванне ва ўстановах адукацыі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 15 чэрвеня №333, якое афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Выдаткі на харчаванне ў дзень на аднаго навучэнца ў санаторных яслях-садах, санаторных дзіцячых садках, санаторных групах з працягласцю знаходжання 12-24 гадзіны павялічаныя з 4,68 рубля да 5,1. А для тых, якія жывуць на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання – з 5,03 да 5,38 рубля.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў яслях, яслях-садах, дзіцячых садках, дашкольных цэнтрах развіцця дзіцяці спецыяльных яслях-садах узраслі да 3,18-4,06 рубля. Раней было 2,94-3,83.

Таксама павялічылі нормы на харчаванне дзяцей у цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі з працягласцю знаходжання шэсць-восем гадзін (двухразовае харчаванне), 9-10,5 гадзіны (трохразовае харчаванне), 12-24 гадзіны (чатырохразовае).

Узраслі нормы ў пачатковых школах, базавых школах, сярэдніх школах, гімназіях, ліцэях.

• Текст доступен на языке: Русский